Навіны

Гродзенца засыпала зямлёй на глыбіні трох метраў

23 кастрычніка ў Гродне мужчыну засыпала зямлёй у траншэі. Ён заставаўся ў прытомнасці і падаваў сігналы, пакуль яму спрабавалі дапамагчы.

Усё адбылося на будаўніцтве дома на вуліцы Сямейнай. Сын з бацькам укладвалі дрэнаж у траншэі каля сцяны дома. Бацька працаваў наверсе, а сын быў унізе. Раптам грунт абрынуўся, і сына засыпала на глыбіні трох метраў.

Ратавальнікаў выклікала яго маці. На дапамогу прыехала брыгада МНС і з дапамогай страхоўкі пачала раскопваць завал ручным інструментам. Ратавальнікі адкапалі мужчыну, паднялі яго на паверхню. Ён быў жывым. Пацярпелага перадалі медыкам, яго шпіталізавалі.

Што рабіць, калі пры вас засыпала чалавека

У 2019 годзе ў Гродне ў падобнай сітуацыі мужчына загінуў. Тады 30-гадовага работніка будаўнічай арганізацыі засыпала ў катлаване на будоўлі. У 2020 годзе паблізу адной з вёсак Ашмянскага раёна дзяцей 11 і 12 гадоў засыпала пяском у самаробным кар’еры, дзе яны гулялі. Іх таксама не змаглі выратаваць.

У МНС нагадалі - калі вы сталі сведкам такога здарэння, адразу выклікайце ратавальнікаў па нумарах 101 або 112. Да іх прыезду трэба пастарацца як мага хутчэй вызваліць пацярпелага з-пад завалу і ачысціць яму нос ад пяску, каб ён мог дыхаць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025