Участак дарогі, які звязвае Альшанку і Індурскую шашу (кальцо каля рынка «Паўднёвы»), хочуць рэканструяваць і пашырыць. Пра гэта кажуць ужо некалькі гадоў, але зараз запланавалі ацэнку ўздзеяння праекта на навакольнае асяроддзе і грамадскае абмеркаванне. Канчатковае рашэнне павінны прыняць у перыяд з лістапада па снежань.
Дарогу пашыраць да 7,5 метраў і паставяць аўтобусныя прыпынкі
Плануецца, што дарога з двухпалоснай стане чатырохпалоснай. Шырыня праезнай часткі складзе 7,5 метраў. Па левым баку прадугледзяць веласцежку шырынёй 3 метры.
У пачатку і ў канцы праектаванай дарогі арганізуюць скрыжаванні і завяжуць іх з вуліцамі Айчынная і Індурская шаша. Уздоўж абноўленай дарогі зробяць прыпынкі грамадскага транспарту. Даўжыня адрэзка, які плануюць рэканструяваць — 3,3 кіламетры.
Улады абяцаюць, што працы пачнуцца ў 2025 годзе
Галоўная праблема цяперашняй дарогі — недастатковая шырыня і нізкая прапускная здольнасць. Як заяўляў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас прэс-канферэнцыі ў верасні 2024 года, праца на праблемным участку пачнецца «ў любым выпадку ў наступным годзе».
Рэканструкцыя дарогі закладзена ў генплане Гродна, прынятым у 2020 годзе. Абноўленая дарога павінна стаць часткай гродзенскай кальцавой.
Па тэме: Каранік распавёў, калі ў Гродне пабудуюць пяты мост праз Нёман і што чакае іншыя гарадскія масты