Басейн. Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Басейн «Лазурный» на Савецкіх Пагранічнікаў, 1 чакае рэканструкцыя. На работы выдзелілі паўтара года — з 2 снежня 2024 года па 30 красавіка 2026 года. Што зробяць у самім будынку, паведамлялі раней.
Перад галоўным уваходам будзе пляцоўка для адпачынку з лавамі і велапаркоўкай. На свабоднай ад забудовы тэрыторыі будуць хмызнякі і газон. 47 дрэў высекуць — яны не адказваюць «дэкаратыўным патрабаванням». Некаторыя — перасадзяць.
Аб’ект будзе даступны фізічна аслабленым асобам — за кошт няслізкага пакрыцця і тактыльных указальнікаў.
Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродна шукае генпадрадчыкаў на будаўнічыя работы. На іх выдаткуюць 16 млн рублёў (16 817 834 рублёў). З іх 15 267 268 рублёў пойдзе на самі работы, 1 550 566 рублёў — на абсталяванне.
Раней паведамлялі, што комплекс адноўленага басейна будзе двухпавярховы. На першым размесцяць аквацэнтр для сямейнага адпачынку, а на другім шэраг саунаў. Плошча вялікага басейна будзе 185 кв. м., глыбіня — 1,5 м.
Чытайце таксама: У Гродне нарэшце адновяць басейн «Лазурный»: там з’явяцца два серпантыны, джакузі і хуткая рака
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…