Навіны

Даведаліся, што з’явілася на месцы шаўрмічнай «Ніндзя Кебаб»

Установа «Ніндзя Кебаб» пераехала з будынку на вуліцы Белуша, 4 на новы адрас. Але лакацыя побач са Скідзельскім рынкам пуставаць не будзе. Там ужо размясціўся новы бізнес. Hrodna.life даведаўся, што за ён.

У Гродне з’явілася новая дастаўка сушы

Цяпер на Белуша, 4 з’явілася дастаўка сушы «Sushi Kraft». Дастаўляюць заказы па ўсім Гродне — пры замове ад 60 руб. дастаўка па горадзе бясплатная. Таксама ёсць магчымасць самавывазу.

У «Sushi Kraft» ужо з’явіліся восем сэтаў. Напрыклад, сэт «Каліфорнія» важыць 1 кг і каштуе 36 руб. Ёсць асобны сэт з запечанымі роламі, у склад якіх уваходзяць крэветкі, мідыі і курыца — за 750 грамаў ролаў просяць 24,99 руб. Для вялікай кампаніі прапануюць сэт «Big Food Cem» вагой 1800 грамаў і коштам 55 руб.

Працуе «Sushi Kraft» штодзень з 11:00 да 23:00.

Куды дзелася шаўрма «Ніндзя Кебаб»

«Ніндзя Кебаб» прымала гродзенцаў на Белуша, 4 шэсць гадоў. Але ў кастрычніку 2024 года ўстанова змяніла лакацыю і пераехала на Міцкевіча, 2а.

Па словах уладальніка шаўрмічнай Дзмітрыя, памяшканне на Міцкевіча ўжо доўгі час было замацавана за ім. Але з-за недахопу кадраў утрымаць адразу дзве кропкі не атрымалася бы.

«Было прынята рашэнне змяніць лакацыю на іншую з больш ёмістай кухняй, сучасным абсталяваннем і бліжэй да цэнтру горада. У гэтым месцы ў мяне больш магчымасцяў, каб рэалізаваць свае творчыя фантазіі на кухні», — распавёў Дзмітрый блогу s13.ru.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025