Актывістка з Гродна Вольга Бондарава знайшла дома акт на права прыватнай уласнасці на зямлю. Ён быў з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам — такімі былі дакументы ў сучаснай Беларусі з 1991 па 1995 год, пакуль не правялі рэферэндум аб змене сімвалаў. У Вольгі было «гідкае адчуванне».

Вольга лічыць, што па бланку можна вызначыць, «што важна нацыстам ва ўсе часы».

«Первое — это бчб-тряпка, созданная польскими панами для холопского быдла. Это нацистский конь в качестве герба страны. Это сорняки — символы самих змагароу-пустоцветов. Не колосья, не плоды, не сила природы, не достижения человеческого гения и технического прогресса — нет, это полевые сорняки, одобренные гитлеровскими оккупантами.

И, конечно, истреблённый русский наш исконный язык, который иуды уничтожали всякий раз, когда землю нашу захватывали враги, жестоко преследовавшие тех, кто говорит и пишет на русском, вплоть до смерти".


У 1918 годзе бел-чырвона-белы стаў сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі. Ім карысталася беларуская эміграцыя ў розных краінах свету. Падчас Другой сусветнай вайны сцяг некаторы час выкарыстоўваўся на тэрыторыі Беларусі арганізацыямі, якія пайшлі на супрацоўніцтва з гітлераўцамі. У тым ліку гэты факт выкарыстоўваюць улады, пераследуючы за падобныя выявы. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 19 верасня 1991 года зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня як дзяржаўныя сімвалы. Аляксандр Лукашэнка прымаў пад гэтым сцягам прысягу ў 1994-м годзе.

Чытайце таксама: Уцякаць, зводзіць ці набіць яшчэ адну. Уладальнікі БЧБ-татуіровак, — пра магчымае прызнанне такой сімволікі экстрэмісцкай