Кітайскі мунтжак. Крыніца: Wikipedia
У гродзенскім заапарку нарадзілася малая ў кітайскіх мунтжакоў. Яна з’явілася на свет яшчэ 27 верасня, але спецыялісты заапарка баяліся за здароўе аленяняці і расказалі пра яго толькі зараз.
Для назірання за нованароджанай нават усталявалі фотапастку. Назіранні паказалі, што дзяўчынка нарадзілася здаровай. Нягледзячы на першыя роды, мунтжакі Волечка і Алежак паводзілі сябе як дасведчаныя бацькі.
Кітайскі мунтжак (Muntiacus reevesi) — невялікі алень з кароткімі рагамі простай будовы. У самцоў з пашчы выступаюць разцы, якімі яны раняць адзін аднаго пры канфліктах. Хвалюючыся, алені выдаюць гук, падобны да брэху. Мунтжакі мецяць тэрыторыю вачыма — каля іх знаходзіцца залоза з пахкім сакрэтам. Насяляюць Паўднёвы Кітай і востраў Тайвань. Від завезлі ў Англію і Уэльс, дзе алені прыжыліся ў дзікай прыродзе. У няволі жывуць 16−18 гадоў, у прыродзе — не больш за 10.
Аленяня назвалі Эля. Яна ўжо падрасла і паступова пераходзіць з матчынага малака на дарослую ежу. На вуліцу аленяня пакуль не выходзіць — прахалодна, і бацькі не пускаюць. Наведвальнікі змогуць убачыць яе ў вулічным вальеры, калі аленяня падужэе.
У апошні час новых жывёл для гродзенскага заапарка вязуць з Расіі. Пара мунтжакаў з’явілася там зусім нядаўна: самец у студзені, а самка ў красавіку 2023 года. Іх прывезлі з Парку птушак «Вераб'і» ў Калужскай вобласці.
У 2024 годзе з Масквы ў Гродна прывезлі двух джэйранаў (невялікія газэлі), самку японскага жураўля 2023 года нараджэння, канадскіх казарак, гусей-суханосаў і грызуноў. З Тулы прыехаў сінеязыкі сцынк (аўстралійская яшчарка), шэрая горная каралеўская змяя і іншыя рэптыліі.
Чытайце таксама: У Гродзенскім заапарку ратуюць птушак. Як яны туды пападаюць?
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…