Гродзенскі гарвыканкам шукае друкаванае СМІ, якое можа стварыць і апублікаваць тэксты аб сацыяльна значных мерапрыемствах. Прэтэндаваць на тэндэр можа толькі дзяржпрэса.
Гарвыканкам шукае медыя, якое напіша пра рэалізацыю дзяржпраграм сацыяльна-эканамічнай накіраванасці ў Гродне. Улады размясцілі заяўку на дзяржзакупку, каб вывучыць кан’юнктуру рынку для закупкі з адной крыніцы.
Ёсць некалькі ўмоў. Газета павінна выходзіць не радзей за раз у тыдзень. Фармат газеты — АЗ. Газета абавязкова павінна распаўсюджвацца ў Гродне ў «Белсаюздрук» і «Белпошта» і праз рознічную гандлёвую сетку.
Гэта значыць, што прэтэндаваць на тэндар на 15 000 рублёў могуць «Перспектива», «Вечерний Гродно» і «Гродненская правда». Як правіла, падобныя заяўкі адыходзяць менавіта апошняй. Грошы атрымаюць да канца 2024 года.
Чытайце таксама: Ідэолагі Гродна выдаткуюць 120 000 рублёў на публікацыі ў дзяржпрэсе