Навіны

У Гродне нехта труціць котак — людзі жадаюць вінаватаму страшнай смерці

У раёне дома па вуліцы Паповіча, 42 у Гродне атруцілі некалькі котак з ашыйнікамі. Адзін з трупікаў ляжаў проста каля пад’езда жылога дома.

Відэа апублікавала ў Tik-Tok мясцовая зааактывістка. Паводле яе слоў, жывёлы былі прыгожыя і з ашыйнікамі. Ці сапраўды гэта былі чыесьці коткі на самавыгуле, невядома — часам людзі, якія кормяць жывёл, апранаюць ім ашыйнікі, каб засцерагчы ад службы адлову.

Гэта не было выпадковасцю, лічыць аўтарка відэа — побач ляжалі кавалкі каўбасы. «Пацукоў так не труцяць», — растлумачыла яна.

Хто гэта зрабіў, высветліць па камерах нельга — тое месца, дзе знайшлі трупікі, не праглядаецца. Аўтарка відэа падала заяву ў міліцыю.

На момант публікацыі тэксту відэа набрала 417 каментароў і больш за 1100 лайкаў.
Каментары вельмі эмацыйныя: людзі шкадуюць катоў, праклінаюць атрутнікаў і скардзяцца на тое, што законы не працуюць. Некаторыя дапускаюць, што гэта маглі быць суседзі, мясцовыя пенсіянеры — маўляў, «старыя дамы, старыя жыхары», ці нават ЖЭУ: «У нас закон не пісаны ім…». Людзі не вельмі спадзяюцца на праваахоўнікаў: «На жаль, міліцыя не стане займацца такімі „дробязямі“».

«Нелюдзі, было б смяротнае пакаранне за жорсткае абыходжанне з жывёламі, уладкавалася б выконваць прысуд з задавальненнем», — напісала адна з каментатарак. «Хто так зрабіў, няхай памрэ ў такіх жа пакутах, як гэтыя бедныя няшчасныя жывёлы», «вельмі хочацца накарміць іх тым, што з’елі гэтыя коцікі», «гарэць у пекле» — гэта толькі некаторыя з пажаданняў пад відэа.

Чытайце таксама: Гродзенскія коцікі разам з валанцёрамі канчаткова пераехалі: новы дом знайшлі непадалёку ад Лядовага палаца

Гэта не выключны выпадак. «У нас у двары таксама труцяць. Яшчэ котку на самае бачнае месца паклалі, на люк каля пад’езда. Пачвары. Хавалі, да гэтага часу перад вачыма 😥😥😥Такая мілая была трохкаляроўка», — напісала адна з карыстальніц.

Чытайце таксама: Кацяня-вандроўнік праехаў праз усё Гродна ў маторным адсеку. Чым пагражае котка ў машыне і як гэтага пазбегнуць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025