Навіны

У Гродне паставілі рэкорд па колькасці набытых кватэр

У Гродне ў верасні 2024 года набылі 455 кватэр — гэта самы высокі паказчык са студзеня 2023. Пры гэтым сярэдні кошт квадратнага метра знізіўся, паведамляе Realt.by. Аналіз заснаваны на дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва.

Самыя папулярныя кватэры — двухпакаёвыя

У верасні ў Гродне заключылі 455 здзелак куплі-продажу — гэта на 64,9% больш, чым у жніўні і на 71% больш, чым за аналагічны перыяд летась.

Сярод прададзеных кватэр найбольшай папулярнасцю карысталіся двухпакаёвыя — 43% ад усіх здзелак. Доля прададзеных аднапакаёвых кватэр склала 29,2%, трохпакаёвых — 25,9%.

За месяц цэны на кватэры ўпалі больш чым на 10%

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Гродне за месяц знізіўся на 10,9% і склаў $ 685. Гэта на 0,6% вышэй, чым летась у верасні.

Сярэдні кошт квадратнага метра аднапакаёвых кватэр у продажы складае $ 727 — гэта на 14,4% менш, чым у жніўні. Метр у двухпакаёвай кватэры абыдзецца ў $ 681, што на 8,8% менш, чым месяц таму. Трохпакаёвыя кватэры страцілі ў кошце 7,1% і зараз іх сярэдні кошт складае $ 681.

Рэзкае падзенне кошту квадратнага метра ў аднапакаёўках звязана з вялікай доляй здзелак у новым гатовым доме на Фолюшы. Там прадаюцца кватэры са свабоднай планіроўкай: яны класіфікуюцца як аднапакаёвыя незалежна ад плошчы. Гэта штучна ўплывае на зніжэнне сярэдняга кошту аднапакаёўак па ўсім горадзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025