Навіны

«Суддзя не разабраўся, але хоць залы прасторныя». Што гродзенцы думаюць пра суды?

Мяркуючы па водгуках, суды гродзенцы альбо любяць, альбо ненавідзяць. Яны добра спраўляюцца з разводамі і горш — з аліментамі. А яшчэ гродзенцы наракалі на маленькія паркоўкі і нязручныя прыбіральні. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела водгукі ў Google Maps і Яндекс.Карты на ўсе гродзенскія суды (і нават знайшла пазітыўныя водгукі).

Суд Ленінскага раёна Гродна

Ацэнка на Google Maps сціплая — 1.8 і ўсяго некалькі водгукаў. Карыстальнік паставіў 1 зорку, коратка напісаўшы, што не можа забраць у судзе свае грошы.

На Яндекс.Картах хваляць ветлівых работнікаў. Але не ўсе.

«Просто нет слов!!! Пришла на первое заседание по поводу алиментов, просидела час… пока началось заседание, всем всё равно! На днях было второе судебное заседание по этому делу, просидела 45 минут !!! Злости нет придела! В третий раз уверенна, что будет так же!».

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна

Яго ацэнка на Google Maps вышэй — 2.8. Рэв’ю пакінулі больш за 70 карыстальнікаў. Большасць моўчкі ставілі ацэнкі. Большасць пагадзілася з тым, што справядлівасці і правасуддзя няма. Хоць былі і тыя, хто адзначаў кампетэнтных спецыялістаў і хуткі развод.

«Справедливости нет, даже при очевидных фактах, как итог: виновник дтп (полковник милиции в отставке,)на свободе, а ты теряешь машину, деньги, время».

«К сожалению, нельзя поставить 0 баллов. Секретари вежливые, думаю можно было бы перепрофилировать это заведение в неплохой дом быта или пиццерию. К суду, само собой, это учреждение не имеет никакого отношения».

«В суде была и не раз, но хочу выразить благодарность Ситько Александру Михайловичу, за внимательность к делу и правильно вынесенное решение. Спасибо! Все бумаги в суде принимаются по средством „одного окна“ на первом этаже, что очень удобно».

Меркаванні на Яндекс.Картах таксама адрозніваюцца:

«Все доброжелательные. реагирует мгновенно на ситуацию. При входе проверяют значит стопроцентная безопасность».

«Лично мне ехать через весь город. Неудобно. Крошечнвя парковка. Печально. Очень медлительная работа на приеме исков, недокомпетентные кадры. Очень мучительно ждать своей очереди. Но это не обо всех. Да и попробуй посиди целый день спиной к раскаленной батарее отопления, сам не рад будешь. Сделайте комфортные условия для девушек, а то растаят красавицы. Судьи в черных мантиях внушают уважение. Все такие строгие, но справедливые. Только вот иногда толку не добиться, куда идти, где искать судебного исполнителя, что делать, если алименты не платят. Футболят во все тяжкие. Но это ж власть, не хухры мухры. Что тут скажешь!».

Суд Гродзенскага раёна

Ацэнка на Google Maps — 3.4. «Денежный банк для Таракана, а не суд. Называйте вещи своими именами», — напісаў карыстальнік.

Меркаванні на «Яндекс.Картах» падзяліліся (іх два): ад «всё на высоте» да «трещит по швам».

Гродзенскі абласны суд

Ацэнка на Google Maps — 2.4. У суда менш за 10 водгукаў.

«Суд так себе. На входе неприветливая милиционерша. Судья в деле не разобрался, в удовлетворении жалобы отказал. Хорошо хоть залы для заседаний относительно просторные».

«Суд отказал в жалобе даже не рассмотрев дело. Заседание длилось 15 минут».

На Яндекс.Картах лаялі і працэс, і будынак.

«Сначала жалобу даже рассматривать не захотели. Подали в Верховный, он согласился с моими доводами и отправил на рассмотрение сюда. Они проигнорировали все нормативные акты и доводы ВЕРХОВНОГО СУДА. Заседание длилось менее 10 минут. Спасибо».

«Жесткие деревянные лавки для участников. Один туалет в подвале».

«Мда!!! Я решил, по своей наивности, что этот суд хоть, что-то, но значит в судебной системе! Ошибся! В БЕЛОРУССИИ суды друг друга покрывают! Честно сказать — не ожидал! Не ожидал, что суд пойдёт проти слов ПРЕЗИДЕНТА !!! А ОБЛАСТНОЙ СУД оказывается номинальная единица! Не решающая ничего… Дормоеды, живущие за мои налоги… РУКА РУКУ МОЕТ…».

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці

Ацэнка на Google Maps — 2.3. Тут менш за ўсё водгукаў.

«С канцелярией невозможно общаться. Такой тон, будто этой женщине все всё должны. В других судах такого нет».

На Яндекс.Картах лічаць наадварот — што тут лепей, чым у іншых судах, у тым ліку ёсць і талковыя суддзі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025