У Сапоцкіне прадаюць будынак былога вадзянога млына. Ён датуецца XIX стагоддзем — больш дакладныя звесткі не захаваліся. Каля млына працякае ручай, які ўпадае ў Аўгустоўскі канал. Аб’ява з’явілася на сайце «Магазин недвижимости».
Млын пабудаваны ў стылі фахверк (разнавіднасць каркаснага домабудавання, тыповая для сялянскіх пабудоў) з цэглы і бутабетону. Ён знаходзіцца ў асяроддзі ляснога масіва і каскаду азёр. Плошча ўчастка — 45 сотак, будынка — 331 кв.м., аб’ём будынка — 1550 м³, плошча забудовы — 218 м². Знос будынка — 70%: часткова захаваліся сцены, няма даху. Ёсць магчымасць падключыцца да электразабеспячэння. Кошт — $ 18 000.







Прадаўцы адзначаюць, што ўся акруга Сапоцкіна — музей пад адкрытым небам. Побач знаходзіцца Аўгустоўскі канал, фарты Гродзенскай крэпасці, палацава-паркавы комплекс «Свяцк», самыя старыя ў Беларусі яўрэйскія могілкі з пахаваннямі XIII стагоддзя.
Чытайце таксама: «Ніхто не ўчыў. Сам інцерэсаваўся». Гісторыя апошняга гродзенскага млынара