Ляпніну з антычнымі сюжэтамі можна будзе ўбачыць у алебастравай зале Старога замка. Яе плануюць адкрыць вясной 2023 года. Пра гэта паведаміў дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. 

Богі Алімпа і Фара Вітаўта. Стала вядома, як будзе выглядаць алебастравая зала ў Старым замку
Вежа Старога замка ў Гродне пасля рэксанструкцыі. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

“З адкрыццём алебастравай залы, якая была пакоем для адпачынку караля, скончыцца першая чарга рэканструкцыі. Зараз там адбываецца апошняя частка мастацкіх працаў, вырабляецца прысценны камін з пясчаніка”, – сказаў Юрый Кітурка.

Убачым багоў Алімпа і Фару Вітаўта з Каложай

На сценах залі можна будзе ўбачыць двухузроўневы роспіс. На ніжнім ўзроўні будзе намаляваны Гродна ў XVI стагоддзі з Каложай, Фарай Вітаўта і ратушай. На верхнім узроўні – міфалагічная алегорыя: выявы багоў Алімпа. На столі будзе ляпніна з антычнымі сюжэтамі і хрустальныя трохярусныя жырандолі. Па кутах – карыятыды – статуі якія замяняюць слупы і падтрымліваюць столь. 

Падлога і дзверы будуць дубовыя. Паводле словаў Кітуркі, гэта будзе асобны твор мастацтва.

Колькі каштавала першая чарга рэканструкцыі  

Першая чарга рэканструкцыі з усімі працамі ў поўным аб’ёме каштуе 28 млн рублёў, казала кіраўнічна ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. На другую чаргу плануюць вылучыць не менш за 80 млн рублёў.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы