Цяпер збіраць гісторыю хваробы, распытваць аб сімптомах і скаргах, а таксама абагульняць атрыманую інфармацыю будуць ШІ-асістэнты — памочнікі на аснове штучнага інтэлекту. Медыкі будуць займацца непасрэдна лячэбнай дзейнасцю — аглядаць пацыентаў, даваць рэкамендацыі і рабіць заключэнне. Такую тэхналогію ўжо тэсціруюць у Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне.

ШІ-асістэнт будзе рабіць за медыка ўсё, што не датычыцца непасрэдна яго працы, паведаміў БелТА старшыня назіральнай рады НДІ лічбавай эканомікі Андрэй Гаравенка. Па яго словах, на адным прыёме можа працаваць да трох асістэнтаў.

Прадугледжваецца, што тэхналогія зможа збіраць анамнез і скаргі пацыента і, абагульняючы атрыманую інфармацыю, будзе перадаваць яе ўрачу. У сваю чаргу медык, азнаёміўшыся са звесткамі аб пацыенце, зможа адразу прыступіць да агляду і пастаноўкі дыягназу.

Праект ШІ-асістэнта распрацавала лабараторыя Telemed AI, створаная інжынірынгавай асацыяцыяй MarСоюз на базе Тэхнапарка Гродна і бальніцы.

Чытайце таксама: У БХМД у Гродне абслугоўваць пацыентаў будзе штучны інтэлект