Навіны

У Ленінскім раёне размалююць мураламі ўсе цэнтральныя цеплавыя пункты

УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна адрамантаваў 11 цэнтральных цеплавых пунктаў. На дзвюх з іх ужо з’явіліся муралы — іх малюе супрацоўнік арганізацыі.

На адным з ЦЦП мастак-афарміцель УЖРЭП Сяргей Скарапупаў намаляваў гродзенскія будынкі і дапісаў словы «Гродно» з сэрцам і назву арганізацыі. На іншым, недалёка ад СШ № 22 на вуліцы Урублеўскага, з’явіўся дзіцячы малюнак і рукі, якія яго малююць.

Мясцовыя жыхары ацанілі ініцыятыву, расказалі на «Гродно Плюс» са спасылкай на УЖРЭП. У арганізацыі вырашылі размаляваць такім чынам усе цэнтральныя цеплавыя пункты раёна.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрылі новы гіганцкі мурал

Для Гродна не новая ідэя малюнкаў на гаспадарчых пабудовах. З 2014 на трансфарматарнай будцы ў дварах па адрасе Пушкіна, 29 хаваецца князь Вітаўт. Яго намаляваў мастак Вячаслаў Сілен (Silen) у рамках стрыт-арт-акцыі «Must Act — Must Art», пасля яго рэстаўравалі ў 2019 годзе.

Мурал з Вітаўтам. Фота: Grodno.in

На прахадной ТРК «Гродна» намаляваны Сальвадор Далі, стары лямпавы тэлевізар і дзіця з пэндзлікам. Мастак — Максім Карповіч з Гродна. Размалявана перапляценнем жоўтых труб трансфарматарная будка каля Цэнтральнай паліклінікі.

А вось крумкач ​​з Каложай на спіне на трансфарматарнай будцы ў дварах па вуліцы Баторыя («Крумкач», Алесь Kontra, 2014) не захаваўся — яго папросту зафарбавалі камунальныя службы ў 2018 годзе.

Мурал «Крумкач». Фота: архіў Hrodna.lfe

Чытайце таксама: «Усё проста зафарбавалі». Захаваць гродзенскія графіці ўдалося толькі на фатаграфіях

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025