З пачатку 2024 года ў Гродне замянілі 2100 свяцілень з ртутнымі і натрыевымі лямпамі на святлодыёдныя. За наступны год памяняюць астатнія.
Вулічнае асвятленне ў Гродне замяняюць на больш эфектыўнае для эканоміі электраэнергіі з 2012 года. У 2016 годзе светладыёдным было ўжо каля 40% асвятлення. Зараз светладыёдныя свяцільні з меншым расходам электрычнасці складаюць 83% ад усіх кропак асвятлення. Гэта дапамагае эканоміць электраэнергію амаль у два разы, паведамляе «Гродно Плюс».
З 2100 свяцілень, замененых у 2024 годзе, 600 былі пражэктары ў гістарычнай частцы Гродна: на вуліцы Кірава, Ажэшкі. Таксама заменена асвятленне на Дамброўскага, у мікрараёнах Зарыца і Румлёва. З пачатку года эканомія склала 70 тон умоўнага паліва, 200 кілават-гадзін, або, у грашовым эквіваленце — 80 тысяч рублёў, распавяла начальніца вытворча-тэхнічнага бюро прадпрыемства «Гарсвятло» Таццяна Ярашэвіч. З 2020 года замянілі 11 тысяч свяцілень. Дзякуючы ім удалося зэканоміць 700 тысяч рублёў.
У 2025 годзе плануюць замяніць 3,5 тысячы свяцілень. Пасля гэтага ўсё асвятленне ў горадзе стане светладыёдным.
Раней усе Гродна і прыгарады планавалі перавесці на святлодыёды да 2026 года. Да канца 2023 года збіраліся замяніць усе вонкавыя свяцільні, сеткі і сістэмы для агульнага кіравання святлом у старых раёнах прыватнай забудовы. У 2022 у Гродне ўсталявалі 2000 светладыёдных свяцілень.
Для параўнання, у 2017 годзе горад асвятлялі 28 тысяч свяцілень, сыходзіла 6,4 млн кв/г электрычнасці, на пачатак 2023 года ў Гродне было ўжо 34 тысяч свяцілень, якія спажывалі 6,4 млн кв/г.
Такія ж планы — замяніць усе свяцільні на энергаэфектыўныя да 2026 года — ёсць і ў іншых гарадах Беларусі.
У Брэсце ў пачатку 2023 года з 32 тысяч свяцілень толькі крыху больш за 10 тысяч былі святлодыёднымі. У 2023 там усталявалі яшчэ 6985 святлодыёдных свяцілень (а планавалі замяніць каля 8000). Такім чынам да канца мінулага года толькі 58% кропак вулічнага асвятлення горада была энергаэфектыўнымі. У Віцебску на 1 студзеня 2024 года замянілі каля 56% асвятлення. За 2023 год там замянілі 7 тысяч лямпаў, заставалася замяніць каля 14 тысяч. Там дзякуючы замене асвятлення збіраліся эканоміць энергію мінімум у тры разу.
У Мінску ж у 2024 годзе планавалі замяніць на святлодыёдныя 2396 натрыевых лямпаў. На пачатак года ў асвятленні вуліц, двароў, паркаў, сквераў, аб’ектаў адукацыі і аховы здароўя Мінска выкарыстоўвалі 117 723 свяцільні - з іх 78 204 з натрыевымі лямпамі, 31 647 са святлодыёднымі, 7 446 з люмінесцэнтнымі і 426 з металагалагеннымі.
Да 2026 года ў Беларусі плануюць замяніць усе вонкавыя тыпавыя лямпы на неразборныя святлодыёдныя свяцільні таксама ў вёсках і пасёлках. Пры гэтым у Брэсцкай вобласці на травень 2024 года святлодыёднымі былі толькі больш за 20% свяцілень. У 2023 годзе план па замене перавыканалі - замест 17 790 свяцілень усталявалі 23 745. У 2024 збіраліся ўсталяваць 17 829 энергазберагальных свяцілень.
Чытайце таксама: Шматфункцыянальная набярэжная, парк з дзікай прыродай і гатэль з пчоламі. 7 урбаністычных ідэй Варшавы, якія можа запазычыць Гродна
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…