Навіны

Калядная крама блогеркі jennie.t зноў адкрыецца ў Гродне

Крама з каляднай атрыбутыкай і цацкамі адкрыецца ў Гродне. Аб гэтым распавяла ў Instagram яго ўладальніца гродзенская блогерка Яўгенія Тарасенка (jennie.t). Сезонная крама будзе працаваць па адрасе Савецкіх Пагранічнікаў, 57.

UPD. Пачаткова ў гэтым матэрыяле быў некарэктна пададзены адрас новай крамы — Кірава, 18. Насамрэч, у гэтым памяшканні знаходзіцца крама Яўгеніі з прысмакамі. Новая крама будзе па іншым адрасе — Савецкіх Пагранічнікаў, 57.

Свечкі, цацкі і пернікавыя домікі: што з’явіцца ў краме гродзенкі

Згодна з публікацыяй Яўгеніі, у наяўнасці з’явяцца ялінкавыя цацкі, а таксама элементы дэкору для дома — калядныя вянкі, свечкі і пернікавыя домікі.

Гродзенка абяцае, што адкрыццё адбудзецца зусім хутка, а крама будзе напоўнена «непаўторнай навагодняй атмасферай і самымі чароўнымі таварамі».

Упершыню сваю калядную краму Яўгенія Тарасенка адкрыла летась — 1 кастрычніка 2023 года. Але тады яна знаходзілася на Кірава, 18. Цяпер там іншая крама Яўгеніі з па-за сезонным асартыментам.

Чытайце таксама: У новым доме на Савецкіх Пагранічнікаў 57 ужо з’явіліся расколіны і шчыліны

Што можна набыць у краме Яўгеніі ўжо зараз?

Яўгенія называе сваю краму на Кірава — «крамай прысмакаў» і адзначае, што ў ёй можна знайсці незвычайныя саладосці і тэматычныя падарункі.

Сярод сталых тавараў, якія прапануе дзяўчына — саладосці папулярных марак накшталт Nestle, снэкі з незвычайнымі смакамі і «гіганцкія» мармеладкі. Ёсць у краме і прадукцыя вытворцаў з Азіі - лапша хуткага прыгатавання, чыпсы з норы і соевыя закускі.

Хто такая Яўгенія Тарасенка

Дзяўчына жыве ў Гродне і актыўна развівае свой блог — зараз у яе Instagram амаль 600 тысяч падпісчыкаў.

Разам са сваім мужам Алегам Тарасенка яны здымаюць агляды на гродзенскія ўстановы, рэкламныя ролікі, а таксама актыўна публікуюць фота з падарожжаў.

Яе крама jennie.t_home на Кірава раней мянялася ў залежнасці ад сезону. Напрыклад, да 14 лютага там быў асартымент падарункаў для закаханых. Побач з крамай ёсць фотазона, якая таксама мяняецца ў залежнасці ад сезону. Але цяпер святочная крама будзе працаваць па асобным адрасе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025