За першы тыдзень кастрычніка сярэдняя цана кватэры ў Гродне вырасла на 0,6% і склала $ 835 за «метр». Пры гэтым колькасць кватэр у продажы паменшылася на 4%. Сітуацыю на рынку гродзенскай нерухомасці за перыяд 30 верасня — 7 кастрычніка прааналізаваў Realt.by.
Цэны на нерухомасць у Гродне за год выраслі на 5,9%
Зараз сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвай кватэры складае $ 868. Кошт метра ў двухпакаёвай кватэры — $ 866, што на 1,6% вышэй, чым тыдзень таму. Метр у трохпакаёвай кватэры падаражэў на 1,1% і цяпер каштуе $ 811. Агулам за апошні месяц кватэры ў Гродне дадалі ў цане на 0,2%, за год — на 5,9%.
Статыстыка Realt.by заснаваная на цэнах, пазначаных у актуальных аб’явах па продажы кватэр. Цана квадратнага метра па выніках рэальных дамоваў куплі-продажу на другасным рынку звычайна ніжэйшая.
Як справы з нерухомасцю ў іншых гарадах вобласці
На 0,2% назіраецца рост цэн у Лідзе — у сярэднім квадратны метр абыдзецца ў $ 655. У Слоніме за тыдзень кошт падняўся на 1% і склаў $ 423, у Ваўкавыску — на 0,6% — $ 505 за метр.