Пасля трох гадоў жыцця ў Польшчы беларуска Кацярына вырашыла вярнуцца ў Гродна. Аб гэтым блогерка распавядае ў TikTok. Як мяркуе жанчына, у Беларусі лепшыя адукацыя і інфраструктура. Аднак з меркаваннем Кацярыны пагадзіліся не ўсе беларусы.
Пасля трох гадоў жыцця ў польскім горадзе Эльблонг Кацярына разам з сям’ёй вырашыла вярнуцца ў Гродна. На яе думку, у жыцця ў Еўропе ёсць свае плюсы і мінусы.
Эльблонг — паветавы горад (аналаг беларускага райцэнтра), дзе жыве 113 тыс. чалавек. Знаходзіцца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, каля 25 км ад Балтыйскага мора.
«Хачу вам паказаць садок, выглядае ён змрачнавата. Грошы не выдаткоўваюцца ад дзяржавы», — апісвае гарадскі дзіцячы садок у Польшчы Кацярына. Але пры гэтым дадае, што ў кожным ваяводстве па-свойму, і сітуацыя не паўсюль такая дрэнная.
Далей у якасці параўнання жанчына паказвае гродзенскі дзіцячы садок у адным з новых раёнаў. «Новенькі, з басейнам, акуратненькі, вакол усё прыбрана», — адзначае яна. Параўноўвае яна і школы — параўнанне атрымліваецца не на карысць польскіх.
@ka.tya606 @𝓚𝓪𝓽𝓻𝓲𝓷𝓷🌴🇵🇱🇧🇾 Сад и школа в Польше 🥹#жизнь#жизньвпольшеory #беларусывпольше #минск #беларусь #гродно #беларусь #переезд #переездизпольшивбеларусь #grodno #polska #беларусьсейчас #ольшанкагродно🔥 #ольшанка #закат #сады #школы #беларусь #мрачно ♬ original sound — 🍁GB.🎧BEATS⚛➡⚡ - 𝗦𝗛𝗔𝗛 𝗚 •🚩
Дачка Кацярыны пойдзе ў беларускую школу — на яе думку, «у Беларусі адукацыя на вышэйшым узроўні, пачынаючы са школы». Сама жанчына не плануе пакідаць Беларусь, пакуль яе дзіця не скончыць вучобу.
Для пераезду з Польшчы ў Гродна сям’я замаўляла спецыяльны трансфер — машыну, якая адвезла ўсе рэчы, назапашаныя за тры гады жыцця. Машына прыехала без спазненняў, вельмі камфортная, вельмі зручная", — захапляецца Кацярына.
Польскі мытны кантроль сям’я прайшла хутка, а вось на беларускім баку мяжы ім давялося праходзіць праз чырвоны калідор. «Кожны пакет, кожная сумка былі дагледжаны цалкам — усё распакоўвалі, правяралі. Пад машыну лазілі, можа, разоў дзесяць», — дадае беларуска. Дарога ад Эльблонга да Гродна заняла ў сям'і 16 гадзін.
Зараз беларусы знаходзяцца ў Гродне. У каментарах пад сваімі відэа Кацярына адзначае — з’язджаючы ў Польшчу, ведала, што «гэта проста маленькае падарожжа».
Некаторыя падпісчыкі Кацярыны лічаць, што рашэнне аб вяртанні было неабдуманым.
«Пры Лукашэнку жыць сябе не паважаць», — напісаў карыстальнік пад нікам OlegFromPoland.
«Краіна для жыцця, шо сказаць», — пракаментаваў відэа аб вяртанні ў Беларусь карыстальнік Vadim_PL.
«У мяне знаёмы паехаў… 6,5 гадоў узмоцненага рэжыму», — адзначыў Максім.
Ёсць сярод падпісчыкаў Кацярыны і тыя, хто падтрымліваюць яе выбар. У частцы такіх каментатараў побач з нікамі стаяць значкі дзяржаўнага беларускага сцяга.
«Мы таксама вярталіся ў мінулым годзе пасля сямі гадоў жыцця ў паморскім [ваяводстве — Hrodna.life] назад у Гродна. Самае правільнае рашэнне за гэтыя сем гадоў. Распавядаць доўга, ды і людзі ў асноўным не вераць і круцяць пальцам ля скроні. Коратка: на роднай зямлі шчаслівей», — напісала Наталля.
«Гэтыя забугорныя не ведаюць як укусіць», — адрэагаваў на негатыўныя каментары беларусаў, якія эмігравалі, Дзіма.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…