Навіны

У Гродне закрылася «Галактика». Замест яе будзе першая ў горадзе кругласутачная качалка

Аб закрыцці начны клуб «Галактика» паведаміў у канцы верасня. 27 і 28 верасня там прайшлі развітальныя вечарыны. Памяшканне адыдзе да фітнес-клуба, размешчанага ў тым жа будынку. Абноўлены спартыўны клуб будзе працаваць 24/7.

«У мяне дзве навіны — кепская і добрая. Дрэнная для аматараў патусіць — я зачыніў „Галактыку“. Добрая для аматараў фітнесу — хутка мы сустрэнемся ў абноўленай палепшанай версіі Titan sport club», — падзяліўся ў відэа ў Instagram заснавальнік і саўладальнік «Галактики» і суседняга фітнес-клуба Titan Давід Ацьман. Абноўлены спартыўны клуб будзе працаваць 24 гадзіны ў суткі без выхадных, напісаў ён у Instagram.

Ацьман — 27-гадовы атлет, чэмпіён Еўропы па каратэ сеншы і музычны прадзюсер. У Titan ён сам праводзіць сілавыя трэніроўкі і займаецца кікбоксінгам і тайскім боксам.

Рамонт у памяшканні ўжо ідзе. Ён працягнецца каля месяца.

Начны клуб «Галактика» прапрацаваў больш за 10 гадоў. Там праходзілі дыскатэкі і канцэрты, квізы, арганізоўвалі банкеты і семінары, адзначалі гродзенскі Дзень вышыванкі і нават шылі ахоўныя маскі падчас пандэміі. У аднайменным забаўляльным цэнтры ёсць боўлінг-клуб на восем дарожак, адна з якіх абсталяваная для дзяцей, зала гульнявых аўтаматаў, спорт-бар, трэнажорная і фітнес-залы і салон прыгажосці.

«Вельмі шкада, лепей бы дыскатэкі былі😢», — напісала адна з каментатарак пад пастом Ацьмана. «Цяпер будзеце ў Базу ездзіць 😂», — напісала іншая ў адказ на заўвагу, што ў «Галактике» тусуецца ўся моладзь. «Гэта дзве добрыя навіны)», — упэўнена трэцяя каментатарка. Большасць рэакцый пад пастом аб закрыцці «Галактыкі» на карысць фітнес-клуба пазітыўныя.

Падзяліцца
Меткі: месцыспорт

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025