Ацяпляльны сезон стартуе ўжо сёння, 3 кастрычніка. Ужо больш за тры дні сярэднесуткавая тэмпература трымаецца не вышэй за +10 ° С.

Ацяпленне ўключаць у дзіцячых садах, школах, бальніцах, санаторыях, бібліятэках, музеях і гасцініцах. Рашэнне ўзгадніў Гродзенскі гарвыканкам, піша прэс-служба ўстановы.

У мінулым годзе ацяпленне далі 10 кастрычніка. Згодна з абноўленым у пачатку 2024 года нормамі, у сацыяльных аб’ектах ацяпленне павінны ўключаць пры сярэднясутачнай тэмпературы +10 °С і ніжэй на працягу трох сутак запар. Раней трэба было чакаць пяць дзён. У сацаб’ектах Мінска і Віцебска ацяпленне ўключылі яшчэ 1 кастрычніка.

Жылому фонду давядзецца крыху пачакаць. Каб уключылі ацяпленне ў кватэрах, сярэднясутачная тэмпература на працягу трох сутак запар павінна быць +8 °С і ніжэй.