Новы бар пад назвай «Ретробар» адкрыўся ў Гродне на вуліцы Пушкіна, 29а. Раней на гэтым месцы быў бар «Пипплз». Новая ўстанова адкрылася літаральна на днях.
У бары можна паспяваць у караоке, папаліць кальян — 40 рублёў. Мяркуючы па фатаграфіях, на кранах будзе піва «Аліварыя» і Old Bobby. Для тых, хто не п’е алкаголь, у бары будзе кава.
Ва ўстанове будзе паўнавартаснае меню. Ёсць класічныя закускі і сэты коштам у 6−10 рублёў. Даражэй абыйдзецца «Сэт пад пеннае» ў 36 рублёў. Таксама на выбар шэсць відаў піцы (34−60 рублёў).



Асаблівай увагі заслугоўвае беларуская кухня. Ёсць:
- Дранікі са смятанай,
- Цэпеліны са смажанай грудзінкай,
- Калдуны бульбяныя з мясам,
- Бабка бульбяная з грудзінкай,
- Варэнікі з бульбай і грыбамі ў соусе,
- Каўбаскі па-хатняму з бульбяным пюрэ і тушонай капустай.
Стравы ў 400−600 грам абыдуцца ў 11−18 рублёў.
Бар працуе кожны дзень з 15.00 да 00.00.
— Мы зусім нядаўна адкрыліся і хочам пазнаёміцца, — пішуць стваральнікі. У інтэр'еры выкарыстоўвалі канапы і нізкія столікі. Зала ўпрыгожана карцінамі.
Чытайце таксама: У «Палацы» Сямашкі працуе новае кафэ. Раней там прадавалі бургеры і шаўрму