У Гродне запланавалі бягучы рамонт сістэмы абвесткі пра пажар і кіраванне эвакуацыяй у будынку кінатэатра «Кастрычнік».
Мяркуючы па нешматлікай інфармацыі з дэфектнага акта, заменяць сігналізацыі і апавяшчальнікі.
«Гроднааблкінавідэапракат», якому належыць кінатэатр, высвятляе, у колькі гэта абыдзецца. У планах выдаткаваць 19 981 рублёў з бюджэту. Сума вызначаюць да канца кастрычніка.
Чытайце таксама: Дзівацтвы з прапагандысцкім кіно ў Гродне: на прэм’еру выкупілі ўсе квіткі, на наступны дзень — ніводнага