Карціну «Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага» хочуць купіць у Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Пакуль вызначаюць яе патэнцыйны кошт.
Карціну напісала Таццяна Аксаміт ў 2024 годзе. Яе памеры без рамы — 100×82,5 см. Палатно, алей. Верагодна, гэта студэнтка ці нядаўняя выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Карціну купяць за кошт грошай з абласнога бюджэту і за ўласны кошт.
Станіслаў Панятоўскі - апошні манарх Рэчы Паспалітай, кароль польскі і вялікі князь літоўскі да яе падзелу ў 1795 годзе. Ён жыў у Новым замку і ў Гродне адмовіўся ад трона.
Чытайце таксама: У Гродне з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі