У Гродне распрацавалі аўдыёгід па пешаходнай вуліцы Савецкай. Каб ім скарыстацца, трэба ўсталяваць праграму на тэлефон і адсканаваць QR-код.
Стэнд са спасылкай на аўдыягід усталявалі ў канцы Савецкай, па адрасе вул. Віленская, 2 — каля «Камунаркі». Для праслухоўвання трэба ўсталяваць на тэлефон дадатак Izi.travel, адсканаваць QR-код і падлучыць навушнікі.
Экскурсія ўключае аповед пра гісторыю будынкаў і мясцін, размешчаных на Савецкай:
- Рэстаран «Беласток».
- Былы будынак Гродзенскага акруговага суда.
- ЦУМ.
- Дом Ромера.
- Касцёл і бальніца Святога духа.
- Помнік Сакалоўскаму.
- Моладзевы цэнтр «Гродна».
- Палац князёў Сангушак.
- Абласное аб’яднанне прафсаюзаў.
Аўдыягід разлічаны на шпацыр даўжынёй прыблізна ў 10 хвілін.
Яго распрацавалі ў аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта сумесна з ТРК «Гродна Плюс» і прэзентавалі да Сусветнага дня турызму 27 верасня.
Чытайце таксама: Ад Замкавай да Віленскай. Першы аўдыёгід для шпацыру па былым гета стварылі ў Гродне