Навіны

У Гродне адкрыюць яшчэ адну амбулаторыю

Новую амбулаторыю абяцаюць адкрыць на Фолюшы 6 лістапада. Яна разлічана на 70 наведванняў за змену.

Новая амбулаторыя дазволіць разгрузіць Цэнтральную гарадскую паліклініку і павысіць даступнасць медыцынскай дапамогі для жыхароў Фолюша, расказалі ў гарвыканкаме.

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель разам з галоўным ўрачом Цэнтральнай паліклінікі Аляксандрам Раманчуком агледзелі новыя памяшканні, якія ўжо гатовы да прыёму пацыентаў. У амбулаторыі будуць працаваць больш за 30 медработнікаў, уся мэбля і абсталяванне ўжо закупленыя.

Пра планы на будаўніцтва гэтай амбулаторыі паведамілі ў 2023 годзе.

У горадзе плануюць прадоўжыць будаўніцтва амбулаторый, каб забяспечыць жыхароў мікрараёнаў медыцынскай дапамогай у крокавай даступнасці.

Зараз у Гродне працуе 8 паліклінік і некалькі амбулаторый:

  • амбулаторыя гарадской паліклінікі № 7 на Грыгаровіча, 15 (пасёлак Паўднёвы);
  • амбулаторыя дзіцячай паліклінікі № 2 на Агінскага, 15;
  • дзіцячая амбулаторыя на Саяпіна, 10;
  • амбулаторыя на вул. Цэнтральная, 7;
  • амбулаторыя дзіцячай цэнтральнай клінічнай паліклінікі на Славінскага, 5;
  • педыятрычнае аддзяленне на Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 12.
Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дзевятоўцы з’явіцца новая кавярня

На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…

15 мая 2025

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025