Навіны

Гродзенскія кар’еры Сінька і Зялёнка працягваюць засыпаць: глядзіце, як яны змяніліся за 10 гадоў

Плошча Зялёнкі скарачаецца — у кар’ер рэгулярна звозяць грунт, а замест вады з’яўляецца роўная пясчаная пляцоўка. Магчыма, у будучыні яе засадзяць лесам. Але пакуль тэрыторыя вакол кар’ераў забруджана будаўнічым смеццем, а ў вадзе плаваюць пластыкавыя бутэлькі.

Амаль траціну кар’ераў ужо засыпалі

Акрамя пяску ў крэйдавых кар’ерах з’яўляецца і будаўнічае смецце. На беразе заўважаюць рэшткі бетону і дошак. Бытавыя адходы таксама трапляюць у кар’еры, а ў вадзе плаваюць пустыя бутэлькі.

Змяненні ў ландшафце кар’ераў сталі заўважнымі з 2018 года — іх можна адсачыць па спадарожнікавых здымках розных гадоў. Менавіта тады паступова пачала з’яўляцца невялікая пясчаная «выспа», якая ў 2024 ужо заняла прыкладна траціну аднаго ў кар’ераў.

Ніжэй на здымках са спадарожніка можна прасачыць, як змяняліся кар’еры за апошнія 10 гадоў.

Чаму на кар’ерах з’яўляецца смецце

Рашэнне Гродзенскага гарвыканкама ад 30 красавіка 2009 года № 269 «Аб паўторным выкарыстанні адходаў будаўніцтва» дазваляла рэкультываваць крэйдавыя кар’еры. Але працы адбываліся толькі на паперы. Штуршком да актывізацыі стаў няшчасны выпадак — у 2014 годзе на кар’ерах патанула дзяўчынка. Яшчэ адзін падлетак патануў на кар’ерах у 2017.

Пасля гэтага на Зялёнку сталі актыўней звазіць грунт з будаўнічых пляцовак. Кар’еры вырашылі засыпаць да таго часу, пакуль вада не перастала б выходзіць на паверхню.

Да 2018 года туды вывезлі больш за 30 тысяч тон грунту, а пасля працы яшчэ больш актывізаваліся. Да 2023 водная паверхня Сінькі зменшылася амаль напалову. Разам з грунтам у ваду трапляла і шмат будаўнічага і бытавога смецця.

Летась кар’еры нарэшце пачалі чысціць ад смецця — супрацоўнікі Дзяржкантролю высветлілі, што абласныя прыродаахоўныя службы і ЖКГ доўгі час ігнаравалі гэтую праблему. Але праз год смецця ля кар’ераў зноў шмат.

Глядзіце таксама: Як выглядаюць гродзенскія кар’еры з вышыні (+відэа з дрона)

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025