Музей у Новым замку рыхтуе незвычайрнае мерапрыемства – наведнікі змогуць пражыць “Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза”.
Імпрэза пачнецца 5 кастрычніка ў 17.00.
У праграме мерапрыемства:
- тэатралізаванае прадстаўленне “З вуснаў Антонія Тызенгаўза”;
- канцэрт “Шэдэўры барока” (ансамбль старадаўняй музыкі ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенская капэла”;
- пешаходная экскурсія з наведваннем канцэрта арганнай музыкі ў Евангелічна-лютэранскай царкве Св.Іаана ў Гродне;
- квэсты, настольныя гульні, тэматычныя фотазоны.
Колькасць квіткоў абмежаваная, падкрэсліваюць у музеі. Іх пачнуць прадаваць у касе Новага замка з 27 верасня. Каса працуе з 10.00 да 17.00.

Квіток з канцэртнай праграмай “Шэдэўры барока” будзе каштаваць 30 руб., квіток з пешаходнай экскурсіяй – 30 руб. Уваходны квіток толькі на экспазіцыю каштуе 7 руб. для дарослых і 5 руб. для школьнікаў. На мерапрыемства можна браць дзяцей, старэйшых за 10 гадоў. У дзень падзеі каса будзе працаваць даўжэй, чым звычайна: з 10.00 да 20.00
Падрабязнасці можна ўдакладніць у самім музеі па тэлефонах: 71-86-88, +375 (29) 77-66-588 (МТС), +375 (29) 614-82-35 (А1)
Чытайце таксама:



