Навіны

Беларусы прапанавалі перайменаваць вуліцу Маркса ў Ваўкавыску — вось што адказалі чыноўнікі

Заяву з прапановай перайменаваць вуліцу Карла Маркса ў Ваўкавыску беларусы накіравалі ў мясцовы райвыканкам. З адказу чыноўнікаў вынікае, што звычайныя грамадзяне не могуць выступаць з прапановамі па перайменаванні вуліц.

Чыноўнік: «Вы не можаце выступаць ініцыятарам»

Адказ на петыцыю, які паступіў 19 верасня, падрыхтаваў намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Ігар Салавей. Спасылаючыся на заканадаўства, чыноўнік адзначыў, што прапановы аб перайменаванні вуліц могуць уносіць толькі мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя органы, арганізацыі або грамадзяне — але толькі пасля правядзення мясцовага сходу або рэферэндуму. «Вы не можаце выступаць ініцыятарам перайменавання вуліцы Карла Маркса», — рэзюмаваў Салавей.

Аб чым была петыцыя

Прапанова перайменаваць вуліцу з’явілася на рэсурсе e-petitions.by у жніўні. Пад ёй падпісаліся 20 чалавек. Аўтары прапаноўвалі змяніць назву вуліцы Карла Маркса, спасылаючыся на тое, што вядомы філосаф быў антысемітам. Беларусы адзначаюць, што ім «сумна ўсведамляць, што яго імя ўшанавана на мапе Ліды, а такіх вядомых беларусаў, як Шушкевіч — не».

Па ўсёй бачнасці, аўтары петыцыі памыліліся і хацелі напісаць Ваўкавыск, аднак і ў Лідзе ёсць вуліца ў гонар Карла Маркса.

Чытайце таксама: Лідскі райвыканкам адмовіўся перайменаваць вуліцу Дзяржынскага

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025