Кавярня «Колибри» адкрылася па вул. Віктара Глухава, 30. Гэта адносна малады мікрараён — Грандзічы. Месца адкрылася зусім нядаўна — Instagram пачалі весці ў 20-х чыслах верасня.
Цяпер у кавярні можна выпіць традыцыйныя кававыя напоі: ад эспрэса да макачына. Ёсць халодная кава — бамбл, аффагата (дэсерт на аснове кавы і марожанага — Hrodna.life), айс-латэ, эспрэса-тонік. У напой можна дадаць сіроп або зрабіць яго на альтэрнатыўным малацэ. Таксама ёсць чай, какава, сок і ліманады.
Меню з ежай пакуль не выклалі. Мяркуючы па пастах, там можна будзе з’есці як мінімум круасан.
Мяркуючы па пастах, у інтэр'еры выкарыстоўвалі шэры і карычневы колеры. Сталы дэкаравалі штучнымі кветкамі. «Гэта не проста кавярня, гэта любоў», — напісалі ўладальнікі.
«Колибри» — даволі папулярная назва для аб’ектаў. Толькі ў Гродне ўжо ёсць інтэрнэт-крама і салон прыгажосці «Колибри». Таксама ёсць шэраг кавярняў з такой назвай у Беларусі і Расіі.
Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна