Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае групай. Яны пракраліся на тэрыторыю былога летняга амфітэатра і ўчынілі там пагром.

Улетку падлеткі ўзламалі дзверы будынка. Унутры яны разламалі крэслы і распылілі вогнетушыцель. Праз пэўны час супрацоўнікі ЖКГ знайшлі пашкоджанні і паведамілі ў Слонімскі РАУС, паведамляе Telegram-канал «Обратная сторона». Супраць абодвух хлопцаў завялі справу па артыкуле 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»).