Навіны

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае — зараз там расце больш за 10 тыс. кустоў дурніц, а на ўчастку агульнай плошчай 185,7 кв.м. ёсць збудаванні. Інфармацыя аб продажы з’явілася на сайце агенцтва нерухомасці «Цэнтр жылля».

Бізнес знаходзіцца ў Гожскім сельсавеце і мае пад’язны шлях з боку трасы Р42, якая злучае вёску Пальніца з Гроднам. У аб’яве пазначаецца, што прадпрыемства працуе паспяхова і мае арганізаваны збыт прадукцыі.

Участак плошчай 3,72 га займаюць кусты дурніц — агулам іх 10 тыс. Частку з іх высадзілі ў 2010 годзе, наступную ў 2019. Гаспадары адзначаюць, што пры вырошчванні ягад не выкарыстоўваліся ядахімікаты, а прымяняліся якасныя мінеральныя ўгнаенні сусветных вытворцаў.

Участак, які выставілі на продаж. Фота: «Цэнтр жылля»
Унутры будынка, які выставілі на продаж. Фота: «Цэнтр жылля»

На ўчастку плошчай 14,85 сотак знаходзяцца пабудовы. Сярод іх блочны будынак дапаможнага прызначэння, а таксама гаспадарчы блок. Разам з участкамі прадаюць два трактары, два прыцэпы і шасцігадовы запас трэскі для мульчавання (пакрыцця глебы для яе абароны і паляпшэння якасці).

Фермерскую гаспадарку ацанілі ў 767 664 руб. ($ 234 тыс.).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025