На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі пракладаць пешаходную сцежку. Яна злучыць верхнюю пляцоўку з ніжняй часткай сквера і дазволіць скараціць дарогу пешаходам або проста прагуляцца ўздоўж рэчкі Юрыздыкі.
Таксама на гэтым адрэзку Швейцарскай даліны з’явіцца новы газон — зараз супрацоўнікі «Гродназелянбуд» раўняюць яго пакрыццё. Дадаткова ўсталююць новыя ліхтары. Работы плануюць скончыць ужо на наступным тыдні, расказаў «Гродна Плюс».
Добраўпарадкаваць сцежкі пачалі ў канцы жніўня. Тады да адрэзку Швейцарскай даліны ў раёне вуліцы Дзяржынскага прывезлі пясок, а таксама расчысцілі «дзікія» сцежкі.