Ілюстрацыйнае фота творчай майстэрні "Аранжарэя". Фота: orangereja.by
Дэкаратарка з Гродна Таццяна Якіменка сустрэлася са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама Андрэем Хмелем і прапанавала выдзеліць у горадзе прамзону ці будынак пад арт-прастору. Што адказаў чыноўнік, Таццяна распавяла на сваёй старонцы ў Facebook.
Таццяна прапанавала вылучыць прамзону або пусты будынак пад арт-прастору, каб у Гродне стала больш даступнага мастацтва, а кожны жадаючы мог прынесці туды свае работы. «Любы творчы чалавек: няважна, дзіцёнак ці дарослы. У тым ліку без мастацкай адукацыі», — напісала Таццяна.
Дэкаратарка марыць, што наведвальнікі арт-прасторы змаглі б набываць карціны, якія ім спадабаліся.
«Выслухалі, падтрымалі. Прыемна. Магчыма, калісьці…», — падзялілася ўражаннямі ад размовы з кіраўніком горада Таццяна.
Гродзенская фотажурналістка Наталля Дораш выказалася пра ініцыятыву ў каментарыях. Яна лічыць, што ніякая прыватная арт-прастора ў горадзе не з’явіцца.
«Наўпрост не адмовяць, але не дадуць адкрыць галерэю для вольнага мастацтва. Падлічы, колькі выставачных пляцовак за апошнія гады былі ўладамі зачынены», — звярнулася яна да Таццяны.
Сярод мастацкіх пляцовак, якія закрыліся за апошнія гады, Дораш пералічвае найстарэйшую прыватную галерэю ў Гродне «У майстра» і галерэю «Крыга». Праўда, сёлета «У майстра» адкрылася зноў - як фірмовая крама брэнда «Макей».
«А дзяржаўныя [галерэі] ажыццяўляюць строгі адбор аўтараў, якія абавязаны прайсці цэнзуру дзяржчыноўнікаў аддзела культуры гарвыканкама. Так што справу дохлую ты задумала», — падсумавала Дораш.
У 2019 годзе гродзенскія мастакі, дызайнеры і мастацтвазнаўцы праводзілі кампанію, каб улады перадалі пад мастацкі музей будынак былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Асноўным аргументам было тое, што Гродна — адзіны ў Беларусі абласны цэнтр, дзе такога музея няма. Але ініцыятыву мясцовыя ўлады не падтрымалі.
Зараз арганізаваць буйную выстаўку ў горадзе менавіта ў галерэі амаль немагчыма. Мясцовыя мастакі часта выстаўляюцца ў барах і кавярнях, а творцы, якія працуюць у жанры манументалізму, увогуле не могуць прадэманстраваць свае работы.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…