Фота: region196.livejournal.com
Гродна і вобласць у супрацоўніцтве з расійскім горадам Курган можа развіваць адразу некалькі сфер: турызм, сельскую гаспадарку і медыцыну. Да такой высновы прыйшлі гродзенскія чыноўнікі падчас сустрэчы з расійскай дэлегацыяй.
Чыноўнікі ўжо паспелі дамовіцца аб падпісанні рэгіянальных і гарадскіх пагадненняў, паведаміў БелТА намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталь Нявера.
З Курганам плануюць абменьвацца кампетэнцыямі ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці, а таксама развіваць турызм і медыцыну. На думку Няверы, кропак сутыкнення ў двух рэгіёнаў дастаткова.
Чыноўнікі з Кургана прыехалі ў Беларусь з візітам у адказ. Магчыма, Гродна і Курган стануць горадамі-пабрацімамі, адзначыў часова выконваючы абавязкі намесніка губернатара Курганскай вобласці Сяргей Гаўрын.
У ліпені 2024 года стала вядома, што Гродзенская вобласць плануе супрацоўнічаць з Чувашскай рэспублікай. І ў гэтым выпадку кропкі сутыкнення называлі такія ж: медыцына, сельская гаспадарка і прамысловасць.
Таксама ўлетку абмяркоўваліся працоўныя праграмы і з Ухцінскай дэлегацыяй з рэспублікі Комі. А ў траўні 2023 года абвясцілі, што ў Гродзенскай і Калінінградскай абласцях створана 59 сумесных праектаў.
Чытайце таксама: Як Калінінград быў надбалтыйскай сталіцай Прынямоння і што з ім здарылася
У савецкія часы Гродна наладзіў партнёрскія адносіны з французскім горадам Ліможам. У Гродне з’явілася вуліцы Ліможа, а ў Ліможы — Гродзенская. Але пасля развалу Савецкага саюза супрацоўніцтва паціху спынілася.
У студзені 2016 года тагачасны старшыня Гродзенскага гарвыканкама ў час візіту ў ЗША падпісаў дамову аб пабрацімстве паміж Гроднам і каліфарнійскім гарадком Ранча-Кордава ў Каліфорніі. Але актыўнага супрацоўніцтва не атрымалася.
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…
У Гродне ёсць амаль 600 працоўных месцаў, дзе хопіць базавай адукацыі (9 класаў). Зарабляць там…
"Гроднажылбуд" 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах.…