Навіны

Пад Лідай спілавалі жывую 300-гадовую сасну, якая прэтэндавала на статус помніка прыроды

Дрэва знаходзілася на могілках вёскі Навасёлкі-2 Лідскага раёна. Па падліках спецыялістаў, сасне было каля 300 гадоў. Цяпер на яе месцы застаўся толькі пень, паведаміў на сваёй Facebook-старонцы арнітолаг Сяргей Шакала.

«На момант зрэзу дрэва было жывым»

Акружнасць спілаванай сасны складала 412 сантыметраў. «Радня па ўзросце самым старым хвоям Белавежскай пушчы», — адзначыў Шакала. Судзячы па перыметру ствала і смале, якая выступала, «відавочна, што дрэва на момант зрэзу было жывым», напісаў арнітолаг.

Сасне хацелі надаць статус рэспубліканскага помніка прыроды — чыноўнікі пра гэта ведалі

У кнізе 2020 года «Жывыя помнікі», падрыхтаванай спецыялістамі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, сасна апісвалася як дрэва «без прыкмет паслаблення» і была рэкамендавана да аховы ў статусе батанічнага помніка прыроды Беларусі, адзначылі ў Telegram-канале «Спадчына».

Шакала звязаўся з аўтарам кнігі «Жывыя помнікі» Ірынай Вазнячук. Даследчыца паведаміла, што дакументы на наданне сасне статусу помніка прыроды рэспубліканскага значэння былі перададзены да Мінпрыроды яшчэ ў 2021 годзе.

«А мясцовыя ўлады былі апавешчаныя яшчэ раней. Мне нядаўна паведамілі, што яе зрэзалі ў сувязі з тым, што яна засохла. Ужо тры дрэвы сышлі са спісу 10 найстарэйшых у Беларусі, які мы апублікавалі ў кнізе», — напісала Ірына.

У Telegram-канале «Спадчына» адзначаюць, што акрамя 300-гадовай сасны вясной на могілках у Навасёлках-2 спілавалі ўсе дрэвы — «у тым ліку іншыя векавыя сосны».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025