Навіны

У ЗАК Гродна новы камандзір — генерал Вадзім Сураў. Раней ён кіраваў вучэбным цэнтрам у Печах, дзе салдат скончыў жыццё самагубствам

У Гродне прызначылі новага камандуючага Заходнім аператыўным камандаваннем. Ім стаў генерал Вадзім Сураў, які раней узначальваў 72-і вучэбны цэнтр у Печах, дзе маладыя вайскоўцы праходзяць падрыхтоўку. Падчас кіраўніцтва Сурава ўлетку 2023 года ў Печах скончыў жыццё самагубствам салдат-срочнік.

Паабяцаў узняць ЗАК на новы ўзровень

Вадзім Сураў у званні генерал-маёра заняў пасаду камандуючага ЗАК у Гродне, паведамляе «Гродно Плюс».

Вайсковец плануе падтрымліваць «мабілізацыйную гатоўнасць воінскіх часцей і злучэнняў». Таксама Сураў абяцае «разабрацца з усімі пытаннямі» і падняць ЗАК на новы ўзровень.

Пасля смерці салдата вырас у званні

Да свайго прызначэння займаў пост кіраўніка вучэбнага Цэнтру ў Печах, куды яго прызначылі загадам Лукашэнкі ад 29 жніўня 2022 года. На пасаду ён заступаў у званні палкоўніка.

Праз год, 9 жніўня 2023 года, стала вядома пра трагічную падзею — у Печах застрэліўся дэсантнік, які праходзіў тэрміновую службу ў арміі.

Тады кіраўніцтва вучэбнага Цэнтра падзею не пракаментавала. Рэакцыі ад Мінабароны і НЗ таксама не паступіла.

Журналістам «Зеркало», якія пад выглядам занепакоеных сваякоў звязаліся з супрацоўнікамі Цэнтру, атрымалася высветліць, што ў загінулага, быццам «былі парушэнні». «Не зусім здаровы быў, а нармальныя рабяты, нармальныя дзеці не страляюцца», — сказаў дзяжурны цэнтра.

Пасля інцыдэнту Сураў працягваў займаць сваю пасаду і нават вырас у званні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025