Навіны

Гродзенцы прапаноўвалі назваць вуліцу ў гонар мясцовай паэткі — вось што адказалі чыноўнікі

Вуліца ў гонар пісьменніцы і паэткі Лідзіі Ялоўчык у бліжэйшы час у Гродне не з’явіцца. У адказ на зварот аб наданні адной з вуліц яе імя, Гродзенскі гарвыканкам паведаміў, што ўнёс звесткі аб Ялоўчык у Банк дадзеных.

Адказ на петыцыю, дасланую праз рэсурс e-petitions.by, прыйшоў 10 верасня. У ім намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша паведаміла, што «звесткі аб Ялоўчык Лідзіі Парамонаўне ўнесены ў Банк дадзеных для надання найменняў элементам вулічна-дарожнай сеткі Гродна».

Абскардзіць рашэнне гарвыканкама можна ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Зоя Кулеша — спецыялістка па адказах на петыцыі

Раней Зоя Кулеша таксама адказвала на розныя звароты гродзенцаў. Сярод іх:

Аб чым пісала Лідзія Ялоўчык

Петыцыя з прапановай назваць адну з вуліц Гродна ў гонар Лідзіі Ялоўчык з’явілася 13 жніўня. Аўтары петыцыі лічылі, што Ялоўчык — «адна з выбітных жанчын», а яе імя «варта ўвекавечыць на мапе Гродна».

Лідзія Ялоўчык паходзіла з Ваўкавыскага раёна, вучылася ў Гродне, друкавалася ў прэсе з 1939 года. У сваёй творчасці яна шмат увагі надавала заходнебеларускай моладзі і рэчаіснасці падлеткаў у ваенныя часы. З 1993 года ўваходзіла ў Саюз беларускіх пісьменнікаў, але ў той час ужо амаль перастала друкавацца — ёй не хапала грошаў на выданне кніг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025