Навіны

Гродзенцы арганізавалі бізнес — дастаўку памінальных абедаў

У Гродне прапануюць замовіць памінальны абед або пракансультавацца наконт яго. Можна выбраць некалькі закрытых залаў для памінальнай трапезы і меню па самых выгадных, як сцвярджаюць, цэнах. Таксама прапануюць выязное абслугоўванне.

— Памінальныя абеды — гэта не проста трапеза, а глыбокі рытуал, працяты ўспамінамі і павагай да памерлых. <…> Сервіроўка стала становіцца сімвалам жыцця і яго цыклічнасці. Гэта не проста ежа, а носьбіты традыцый і гісторый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, — пішуць стваральнікі бізнесу.

Яны адзначаюць, што заказваючы дастаўку памінальнага абеду, мы можам засяродзіцца на зносінах з блізкімі і ўспамінах. Арганізатары памінак падстрояцца пад любыя канфесіі. Працуюць без выхадных.

Меню звычайна ўключае ў сябе традыцыйныя стравы — сімвалы «адзінства і беражлівых адносін да памяці». Кухары могуць стварыць спецыяльныя прапановы на аснове вашых запытаў. Таксама вам пададуць зніжку на памінальныя абеды на 30 або 40 дзён, год.

— Мы з павагай ставімся як да традыцый, так і да індывідуальных пажаданняў нашых кліентаў, што дазваляе нам прапаноўваць персаналізаваны падыход да арганізацыі памінальнага абеду. Гэта можа ўключаць у сябе выбар меню, якое ўлічвае перавагі і асаблівасці прысутных гасцей.

Чытайце таксама: У Гродне адкрылася дастаўка паназіяцкай кухні SOY

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025