Навіны

Гродзенскі шклозавод перамог у конкурсе «Залаты келіх». Ён лічыцца міжнародным, але геаграфія ўдзельнікаў небагатая

Гродзенскі шклозавод атрымаў гран-пры ў намінацыі «Найлепшы вытворца ўпакоўкі/бутэлькі». «Залаты келіх» пазіцыянуецца як міжнародны конкурс — раней яго ўдзельнікамі былі вытворцы з Грузіі, Малдовы, Венгрыі, Італіі і Азербайджану. Але сёлета ўдзельнічалі пераважна беларускія кампаніі, а ў склад журы ўвайшлі расійскія эксперты.

Па ацэнках беларуска-расійскага журы Гродзенскі шклозавод прызналі найлепшым вытворцам бутэлек, паведамляецца на сайце прадпрыемства. Такую ж узнагароду шклозавод атрымаў і ў 2019 годзе.

Раней перамагалі італьянцы, зараз — беларусы

Конкурс «Залаты келіх» ладзіцца ўжо пяць гадоў і лічыцца міжнародным. У Беларусь прыязджалі прадэманстраваць сваю прадукцыю вытворцы з розных краін. Напрыклад, у 2022 годзе статуэтку «Келіх» атрымала вінаробнае прадпрыемства з Італіі. А залаты медаль адышоў азербайджанскай фірме.

У гэтым годзе геаграфія ўдзельнікаў больш сціплая. «Ацаніць вытворцаў прыехалі прадстаўнікі з краін СНД. Было прадэгуставана каля 100 узораў напояў», — адзначаюць у рэпартажы СТВ. Але на кадрах бачна толькі два сцягі — беларускі і расійскі.

Чым адметны Гродзенскі шклозавод

Гродзенскі шклозавод — гэта адзінае прадпрыемства ў Беларусі, дзе вараць празрыстае і зялёнае шкло. Вядомы завод і тым, што вырабляе бутэлькі для «Савецкага шампанскага».

Па тэме:

На новы завод выдаткавалі больш за $ 55 млн

Летась скончылася будаўніцтва новага шклозавода — на гэта спатрэбілася больш за $ 55 млн. Тады ж прадпрыемства атрымала $ 2 млн рублёў з інавацыйнага фонду Гродзенскага аблвыканкама — грошы пайшлі на пагашэнне крэдыту за будаўніцтва новай вытворчасці.

Зараз прадпрыемства мае дзве вытворчыя пляцоўкі ў Гродне — «Суворава» і «Аўльс». Таксама з’яўляецца ўласнікам філіяла «Ялізава» ў Магілёўскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025