Навіны

Беларусы «палююць» на гродзенскую прапіску — яна дапамагае запісацца на падачу на польскую візу

У польскіх візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці атрымаць працоўную візу прасцей, чым у Мінскай або Брэсцкай абласцях. Дзеля польскага шэнгену беларусы змяняюць сваю прапіску на гродзенскую — і нават гатовыя плаціць за гэта грошы. На тэндэнцыю звярнула ўвагу «Люстэрка».

Сэнс рабіць гродзенскую прапіску — ёсць

Беларусы адзначаюць, што ў Брэсцкай і Мінскай абласцях візавыя цэнтры загружаны — падаць дакументы на любы з тыпаў віз праблематычна. У Гродзенскай вобласці па-ранейшаму складана з «акенцамі» на турыстычныя візы, аднак для іншых тыпаў шэнгену вольных слотаў болей. У Telegram-чатах многія пытаюцца, ці ёсць сэнс рабіць прапіску ў Гродне ці Брэсце, каб «злавіць» дату на падачу. Ім адказваюць, што сэнс ёсць.

Знайшоў аб’яву аб рэгістрацыі і ўжо на наступны дзень быў у Гродне

Арцёму трэба было атрымаць польскую працоўную візу, але запісацца на падачу дакументаў па месцы жыхарства ў яго не атрымлівалася. Мужчына звярнуў увагу, што ў Гродне «былі вольныя слоты, якія віселі дастаткова доўга».

На «Куфары» мужчына адшукаў аб’явы аб рэгістрацыі і звязаўся з іх аўтарамі. «На наступны дзень я ўжо быў у Гродне, прапіску зрабілі за паўгадзіны. Мне ўсё абышлося ў 150 рублёў, плюс білеты туды і назад».

Чытайце таксама: Змяніліся правілы падачы на польскую візу

У некаторых выпадках прыйдзецца заплаціць яшчэ і задатак

Hrodna.life знайшоў на «Куфары» чатыры актуальныя аб’явы аб рэгістрацыі ў Гродне. Праўда, адна з іх тычыцца прапіскі іншаземных грамадзян. Кошты на паслугі вагаюцца ад 80 да 100 рублёў.

Карыстальнік Віталь у сваёй аб’яве адкрыта піша, што рэгістрацыя прызначана для атрымання польскай візы. «Прапіска 99 рублёў у месяц, тэрмін не менш за шэсць месяцаў». Віталь патрабуе аднаразовую аплату за ўвесь перыяд і 300 рублёў у якасці задатку «на выпіску».

Карыстальніца Вераніка шукае таго, хто гатовы прапісаць яе ў Гродзенскай вобласці для падачы на візу. Колькі дзяўчына гатова заплаціць за паслугі - невядома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025