З 18 па 22 верасня ў Гродне пройдзе IV міжнародны фестываль тэатраў лялек “Лялькі над Нёманам”. У гэтым годзе ў ім прымуць удзел тэатры з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Казахстана. У рамках фестывалю пакажуць 14 спектакляў. Білетаў на паказы для дарослых ужо амаль не засталося.

Фестываль адкрые спектакль для дзяцей “Гуси-лебеди” (Алматы, Казахстан) 18 верасня ў 12.30 на камернай сцэне. У 16.00 пачнецца традыцыйнае шэсце акцёраў тэатраў па Савецкай вуліцы Тэатра лялек, піша Sputnik. Пасля гэтага пакажуць спектакль для дарослых “Гертруда – Дании краса и королева, и этот, как его принц Гамлет…” (Разань, Расія).

Беларусь на фестывалі прадставяць тэатры з Мінска, Брэста, Магілёва і Гродна. Узбекістан і Казахстан прымуць удзел у фестывалі ўпершыню. З Расіі прыедуць тэатры з сямі гарадоў – ад Санкт-Пецярбурга да Сахаліна. Усяго будзе каля 150 удзельнікаў.

Праграма фестываля “Лялькі над Нёманам”

18 верасня

  • 12.30, камерная сцэна – “Гуси-Лебеди”, 3+ (Алматы, Казахстан). Рэжысёр Антон Зайцаў.
  • 17.00 – “Гертруда – Дании краса и королева, и этот, как его, принц Гамлет…”, 16+ (Разань, Расія). Рэжысер Алег Жугжда.

19 верасня

  • 13.30 – “Дикие лебеди”, 6+ (Брэст, Беларусь). Рэжысёр Д.Нуянзін.
  • 15.30 і 17.30 (камерная сцэна) – “Декамерон”, 16+ (Санкт-Пецярбург, Расія). Рэжысёр Чакчы Фраснокерс.
  • 19.30 – “Саквояж доктора Чехова” (Мурманск, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык Пётр Васільеў.

20 верасня

  • 12.30 – “Умная собачка Соня”, 6+ (Мінск, Беларусь). Рэжысёр-пастаноўшчык Яўген Карняг.
  • 18.00 (камерная сцэна) – “Небольшая история”, 12+ (Арэнбург, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык Вадзім Смірноў.
  • 20.00 – “Антигона”, 16+ (Санкт-Пецярбург, Расія). Рэжысёр Алег Жугжда.

21 верасня

  • 12.00 – «Необыкновенный мир кукол», 2+ (Ташкент, Узбекістан). Аўтарская ідэя і рэжысёр Хотам Ахунаў, Мафтуна Ігамназарава.
  • 14.00 і 16.00 (камерная сцэна) – “Красная Шапочка, рассказанная братьями Гримм” 0+ (Магілёў, Беларусь). Рэжысёр Ігар Казакоў.
  • 18.00 – “Авиатор”, 12+ (Казань, Расія). Рэжысёр Ільгіз Зайніеў.

22 верасня

  • 10.00 і 12.00 – «Муха-Цокотуха», 3+ (Волагда, Расія). Рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Амір Ерманаў.
  • 14.00 і 16.00 (камерная сцэна) – “Сампо-Лопаренок”, 6+ (Сахалін, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык – Рыгор Лайко.
  • 17.30 – «яЖпринцесса», 16+ (Гродна, Беларусь). Рэжысёр і мастак Валерый Карышаў.

Білеты на фестывальныя спектаклі практычна раскуплены. Білеты на спектаклі для дарослых каштуюць ад 37 да 45 рублёў. На дзіцячыя – 12-15 рублёў.