Уваход для звычайных людзей у сталовую Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы абмежавалі. З 13.00 да 13.30 там змогуць паесці толькі тыя, хто там вучыцца ці працуе.
Адпаведную пастанову 5 верасня прыняла рэктарка ўніверсітэта Ірына Кітурка, піша «Гродно Плюс». Прычына ў тым, што ў час вялікай перамены (з 13.00 да 13.30) студэнты не паспяваюць паабедаць праз вялікую чаргу ў сталовай.
Ва ўніверсітэце вырашылі, што прычына ў папулярнасці сталовай у звычайных гродзенцаў. Рашэнне абмежаваць уваход дапаможа разгрузіць яе ў гадзіну пік і прадухіліць чэргі, спадзяюцца ва ўніверсітэце.
Чытайце таксама: Смачна, нядорага і атмасферна: сабралі 11 сталовых Гродна, куды дакладна варта зазірнуць