Рэканструкцыю комплексу гродзенскага піўзавода змогуць завяршыць толькі ў 2025 годзе, а для гасцей яго адкрыюць у 2026 годзе. На карэкціроўку тэрмінаў і канцэпцыі паўплывалі новыя дэталі, адкрытыя падчас рэканструкцыі, і само размяшчэнне піўзавода ля Нёмана.
Працы на аб’екце ўскладняе пастаяннае падтапленне падвалаў. Гэта не грунтавыя воды — іх няма на тэрыторыі піўзавода. Вада прыходзіць з цэнтра горада, натуральным чынам сцякаючы да Нёмана ў нізіну, дзе размешчаны піўзавод, патлумачыў намеснік дырэктара кампаніі-інвестара Аляксандр Заглубоцкі для «Гродна Плюс». Вада замінае земляным працам і мантажу інжынерных сетак. Каб яе адводзіць, распрацавалі тэхнічныя рашэнні, але для іх рэалізацыі патрэбна шмат часу. Вырашыць пытанне з вадой важна і для далейшай працы комплексу — будынкі не павінна падтапляць.
У галоўным корпусе мантуюць металічныя сходы. Яны будуць масіўнымі, каб падкрэсліць прамысловую гісторыю будынка. Адначасова мантуюць і ажурныя сходы больш ранняга перыяду. Яны дапамогуць гасцям ацаніць розныя этапы існавання будынка.
Дах перарабляюць практычна цалкам, каб вярнуць будынку гістарычны выгляд на перыяд XIX стагоддзі. Для гэтага мяняюць яго ўхіл. У вызваленай прасторы плануюць размясціць крамы беларускага брэндавага адзення.
Рэканструкцыя комплексу ўжо абышлася ў больш як $ 2 млн. Для завяршэння работ спатрэбіцца яшчэ столькі ж. Акрамя адноўленага гістарычнага будынка, у комплекс увойдуць сучасныя пабудовы. Тэхналагічныя рашэнні будуць разлічваць асобна. На тэрыторыі завода размесцяць бізнес-цэнтр, музей піва, міні-бровар, рэстараны з выхадам да Нёмана, тэматычныя кафэ і гандлёвыя павільёны.
Комплекс піўзавода ўзвялі ў XVII стагоддзі. Першапачаткова гэта быў палац Сапегаў, пасля перайшоў да Агінскіх. Прадпрыемства там з’явілася ў 1860-х, а скончыла сваю дзейнасць у 2007 годзе. Будынак перажыў перапродаж і пажар. Новы інвестар пачаў рэканструкцыю восенню 2021 года. Пасля пачатку работ праект змянілі, але на карысць спадчыны. Рэканструктары адкрылі ў будынку бровара XIX ст. архітэктуру палаца XVII ст., з якога ён быў калісьці перабудаваны. Інвестар вырашыў аднаўляць больш ранні будынак, захаваць аўтэнтыку і зрабіць яе фішкай комплексу. Праз гэта прыйшлося істотна ссунуць тэрміны будаўніцтва.
Аднаўленне піўзавода актыўна каментуе інвестар, праект мае пазітыўны вобраз.
Чытайце таксама: «Ідэальны варыянт для чыноўнікаў - калі грамадства маўчыць». Ці можна было захаваць царскія казармы на Шчорса
Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…
Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…
Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…
Суды разгледзелі і задаволілі ў 2024 годзе 140 заяў ад пракуратуры Гродзенскай вобласці аб прызнанні…
Пра арышт кватэры блогер і экс-палітвязень Вадзім Ермашук даведаўся з паведамлення Следчага камітэта. Ён размясціў…
У Гродзенскай універсітэцкай клініцы правялі майстар-клас для медыкаў, часткай якога стала аперацыя па памяншэнні страўніка…