На гродзенскім піўзаводзе пачалі мяняць дах плошчай амаль 1 тыс. кв. м. Пасля рэканструкцыі пад ім арганізуюць крамы з продажам адзення ад беларускіх брэндаў. Адметны комін будынка захаваюць, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна».
![Комін з флюгерам захаваюць, з паддашша зробяць мансарду. На гродзенскім піўзаводзе пачалі мяняць дах](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/06/Rjekanstrukcyja-daha-na-pi-zavodze-2-800x450.webp)
Даху плануюць надаць гістарычнае аблічча. Яго хочуць прыпадняць і выраўняць. Пакрыццё застанецца фальцавым, але зменіцца структура. Колер застанецца такім жа. У планах уцяпліць паддашша і арганізаваць мансардны паверх плошчай 400 кв.м. Там маюць адкрыцца крамы адзення беларускіх брэндаў.
![Комін з флюгерам захаваюць, з паддашша зробяць мансарду. На гродзенскім піўзаводзе пачалі мяняць дах](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/06/Rjekanstrukcyja-daha-na-pi-zavodze-4-800x450.webp)
У траўні 2017 годзе адбыўся пажар, які цалкам знішчыў дах піўзавода. З таго моманту на будынку размяшчалася часовае пакрыццё.
Працы па рэканструкцыі даху плануюць скончыць у кастрычніку 2024 года.
Захаваюць комін з флюгерам
Адна з адметнасцяў комплекса — комін з флюгерам, які ўзвышаецца над будынкам. Яго таксама плануюць рэканструяваць і выкарыстоўваць па прызначэнні.
![Комін з флюгерам захаваюць, з паддашша зробяць мансарду. На гродзенскім піўзаводзе пачалі мяняць дах](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/06/Rjekanstrukcyja-daha-na-pi-zavodze-3-800x450.webp)
«Гэты комін моцна паўплывае на ўспрыманне гэтага аб’екта, ён будзе захавана. Мы яго расчысцілі, будзе адноўлены флюгер, які наверсе ўсталяваны. І ён будзе выкарыстоўвацца па прамым сваім прызначэнні. У комін будуць выводзіцца вентыляцыйныя шахты. Ён будзе выконваць функцыю, якую і нес», — сказаў намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент» (фірмы, якая займаецца рэканструкцыяй піўзавода) Аляксандр Заглубоцкі.
![Комін з флюгерам захаваюць, з паддашша зробяць мансарду. На гродзенскім піўзаводзе пачалі мяняць дах](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/06/Rjekanstrukcyja-daha-na-pi-zavodze-1-800x450.webp)
Чытайце таксама: «Падвалы даходзяць да сярэдзіны Нёмана». Паглядзіце, як ідзе рэканструкцыя гродзенскага піўзавода