Спадчына

Воўпаўскую сінагогу рэканструявалі ў віртуальнай рэальнасці

Па былой Воўпаўскай сінагозе цяпер можна зладзіць віртуальны тур. Цягам года спецыялісты даследавалі архіўныя дакументы і здымкі сінагогі, паводле іх уручную адмалявалі будынак, а пасля змясцілі яго ў віртуальнае асяроддзе. У далейшых планах аўтараў праекту — Слонімская і Ашмянская сінагогі.

Убачыць Воўпаўскую сінагогу можна ў VR-прыладзе

Ідэя віртуальнай рэканструкцыі належыць дырэктару Цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны Маі Кацнельсон. Падчас культурнай рэзідэнцыі ў Парыжы Мая пабачыла драўляную мадэль сінагогі ў Воўпе (Ваўкавыскі раён) — тая была прадстаўлена як адна з самых значных і прыгожых драўляных сінагог свету, паведамляе Deutsche Welle.

Ініцыятыву падтрымалі МУС Францыі і Цэнтр яўрэйскага мастацтва пры Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

Работа над праектам цягнулася больш за год. Спачатку каманда пры суправаджэнні спецыялістаў Яўрэйскага ўніверсітэта сабрала і даследавала архіўныя дакументы і здымкі сінагогі. Пасля мастакі-рэстаўратары ўручную адмалявалі і аднавілі будынак, архітэктурныя элементы і роспісы. А затым змясцілі іх у віртуальнае асяроддзе.

Цяпер убачыць Воўпаўскую сінагогу можна ў VR-прыладах ад Meta. Ёсць таксама 3D-версія на сайце беларуска-яўрэйскага цэнтру. Для праекту падрыхтаваны аўдыягід на рускай, французскай і англійскай мовах.

Аўтары праекту: «Былая спадчына стала прывідам»

Падчас даследаванняў эксперты высветлілі, што ў перыяд з 1920 па 1930 гады ў сінагозе праходзіў капітальны рамонт. Падчас яго змянілі інтэр'еры і роспісы сцен.

«Мы вырашылі аднавіць абедзве версіі інтэр'еру. У карыстальнікаў ёсць магчымасць пераключаць рэжымы і бачыць, як будынак трансфармаваўся з гадамі», — паведамілі супрацоўнікі Цэнтру.

Зараз на месцы былой сінагогі знаходзіцца мемарыяльны сквер. Стваральнікі характарызуюць гэта як «вельмі эмацыйны момант». «Мы аднавілі сінагогу ў перыяд яе росквіту. І калі ты пераключаешся ў наш час, разумееш, што былая спадчына стала прывідам».

Плануюць аднавіць у віртуальнай рэальнасці яшчэ дзве беларускія сінагогі. А пілотны праект Слонімскай ужо ёсць

У 2021 годзе Цэнтр прадставіў свой пілотны праект — тады аўтары аднавілі ў 3D Слонімскую сінагогу. Падчас працы гісторыкі знайшлі невядомыя раней фота 1930-х гадоў, па якіх змаглі ўзнавіць страчаныя дэталі інтэр'ера і аднавіць роспісы. Зараз гэты праект будзе дапрацоўвацца для выпуску ў фармаце VR-прылады і 3D тура.

Таксама ў рэжыме дапоўненай рэальнасці плануецца рэканструяваць сінагогу ў Ашмянах і Быхаўскую абарончую сінагогу. Будынкі захаваліся да нашых дзён, але закінутыя і не выкарыстоўваюцца.

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025