Падчас святкавання Дня горада прайшла прэм’ера песні пра Гродна. Яе “спецыяльна для гараджан напісалі і праспявалі” ўдзельнікі гурта «AURA», сцвярджае «Гродна Плюс». Насамрэч за месяц да гэтага ўлады шукалі, хто створыць і запіша песню пра Гродна.

Патрабаванняў да песні ў заяўцы не прад’яўлялі. На напісанне выдаткавалі 7000 рублёў з гарадскога бюджэту. Мабыць, менавіта “AURA” перамагла ў конкурсе дзяржзакупкі.

Паглядзіце, на што сышлі 7000 рублёў ($ 2206). Песня складаецца з двух куплетаў і прыпеву. Выкарыстоўвалі страфу са стуленай, па-іншаму – блокавай рыфмай. Такія схемы рыфмоўкі менш распаўсюджаныя і не лічацца традыцыйнымі. Аўтары часта выкарыстоўвалі аддзеяслоўныя рыфмы і рыфмы з прыметнікамі, што ў паэзіі лічыцца пачатковым узроўнем.

Hrodna.life запісаў тэкст песні.

Гродно, как всегда, радушно встречает. 

Неман в берегах крутых обнимает.

Теплотой сердец любовью окутал.

Верный, молодой, динамичный, людный,

Новый и крутой, теплый и уютный.

Припев:

Гродно, мы с тобой

Счастливы и летом, и зимой.

В разные наряды ты одет, 

Всегда прекрасен.

Все слова любви сказаны. 

С тобою навсегда связаны

Надежды и мечты, 

Любовь и счастье.

Ты влюбляешься с первого взгляда

В город, где есть всё, что в жизни надо.

В парках детский смех и тихий вечер.

Лучшим на земле городом навечно

Гродно стал для нас с самой первой встречи.

Припев.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы