У Гродне 5 верасня прайшла прэм’ера прапагандысцкага фільма «Культурный код». У «Чырвоную зорку» прыйшлі вучні СШ№ 2 Імя В.Ю. Саяпіна, студэнты ўніверсітэтаў, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк і начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Руслан Абрамчык.

Паказ прымеркавалі да Дня народнага адзінства. «Премьера фильма в Гродно также завершилась успехом, зал рукоплескал», — напісалі ў «Гродзенскай праўдзе».

Праўда, напярэдадні Hrodna.life выявіў, што на фільм увечары перад днём прэм’еры не прадалі ніводнага квітка. Перад выходнымі на суботу выкуплена толькі паўтара шэрагу ў кінатэатры «Кастрычнік».

Руслан Абрамчык захапіўся фільм і прапанаваў паказваць яго на ўроках у школах.