Пракурор прапанаваў забараніць на «Гродна Азот» роднасныя сувязі ў супрацоўнікаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні. Каб выключыць такія сітуацыі, можна выдаць лакальныя акты — напрыклад, рашэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
«Сітуацыя, пры якой асабістая зацікаўленасць чалавека можа паўплываць на працэс прыняцця рашэння на прадпрыемстве, павінна быць цалкам выключаная», — сказаў пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Гродзенскай вобласці Дзмітрый Пукалаў на пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
Пры гэтым «Гродна Азот» ганарыцца сваімі сямейнымі працоўнымі дынастыямі.
Таксама ён парэкамендаваў скарэктаваць палажэнне аб закупках тавараў, каб умовы закупкі нельга было трактаваць двухсэнсоўна. Гэта, лічыць ён, мінімізуе карупцыйныя рызыкі і зробіць працэдуру больш празрыстай.
Чытайце таксама: Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?