6−8 верасня падчас святкавання Дня горада перакрыюць практычна ўсю цэнтральную частку Гродна.
6 верасня з 7.00 перакрыюць вуліцу Замкавую, з 13.00 — плошчу Тызенгаўза. Гэтыя лакацыі будуць закрытыя для руху транспарта да 01.00 8 верасня, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.
7 верасня з 8.00 да 01.00 8 верасня перакрыюць вуліцы:
- Мітрапаліта Філарэта,
- Дзяржынскага,
- Сацыялістычную,
- Ажэшка,
- Стэфана Баторыя,
- Калючынскую,
- Кірава,
- Карла Маркса,
- Кастрычніцкую.
Таксама 7 верасня з 21.00 да 23.00 перакрыюць:
- Маставую,
- Гарнавых,
- Давыда Гарадзенскага,
- Парыжскай Камуны,
- Вялікую Траецкую.
Глядзіце поўную праграму Дня горада: Модны паказ, цюнінгаваныя аўто і Стас Міхайлаў. Што рыхтуюць у Гродна на Дзень горада — 2024 (праграма)
Дзе будзе забаронена стаянка аўтамабіляў?
З 8.00 6 верасня да 13.00 8 верасня нельга будзе прыпаркавацца каля дома № 23/4 па вул. Гаспадарчай. З 7.00 6 верасня да 01.00 8 верасня будзе забаронена паркоўка на плошчы Антонія Тызенгаўза і вуліцы Замкавай.
З 7.00 7 верасня да 01.00 8 верасня будзе забаронена паркоўка па вуліцы Давыда Гарадзенскага за будынкам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Чытайце таксама: У Гродне пройдзе фестываль традыцыйных тэатраў «Батлейка». Што пакажуць?