Былая воданапорная вежа ў Навагрудку. Фота: instagram.com/blisch/
Дзве старыя воданапорныя вежы ў Гродзенскай вобласці выкупілі прыватныя ўласнікі. Яны плануюць аднавіць іх і змяніць функцыі: вежа ў Мастах ператварыцца ў хостэл, а вежа ў Навагрудку стане барам.
Ужо з’явіліся эскізы будучага хостэла ў Мастах. Ілюстрацыі публікуе Telegram-канал «Белорусская глубинка». Згодна з імі, пасля рэстаўрацыі ў вежы з’явяцца новыя вокны. Унутры будынак падзеляць на паверхі і памяшканні, у якіх прадугледзяць нумары для пастаяльцаў. У кожным нумары будзе ўласны санвузел. Да будынка прыбудуюць закрытую лесвіцу ў такім жа цагляным прамысловым стылі, як і ўвесь будынак.
Старую воданапорную вежу ў Навагрудку будуць рэстаўраваць уласнікі гатэля «Еўропа». Яны плануюць ператварыць яе ў бар. Аб гэтым у сваім Instagram-акаўнце паведаміў блогер Дзяніс Блішч. Вінтавая лесвіца ў вежы вядзе на самы верх, а праз акно відаць «эксклюзіўныя краявіды горада», дадае блогер.
У Instagram гатэля «Еўропа» ў апісанні можна прачытаць кароткую інфармацыю: «Мы — сям’я Поткіных. Шукаем інвестараў. Рэстаўруем гатэль „Еўропа“ 1900 г. Будуем падземны музей. Рэстаўруем воданапорную вежу».
У 2013 годзе ў навагрудскай вежы планавалі адкрыць аглядную пляцоўку. Пасля ад гэтай ідэі адмовіліся і вырашылі стварыць інтэрактыўны музей вады. «Навагрудскія ўлады з энтузіязмам падтрымалі ідэю стварэння такой установы», — паведамлялі дзяржаўныя медыі.
Нават сабралі спецыяльную камісію, якая павінна была даследаваць тэхнічны стан будынку — але музей у вежы так і не з’явіўся.
Старадаўнюю воданапорную вежу ў лесапарку Румлёва хацелі выкарыстаць для бізнесу. Паводле планаў прыватнага інвестара, на вежы мела з’явіцца назіральная пляцоўка і невялікі офіс. Але прапанова падвесці да вежы інжынерныя камунікацыі выклікала ў мясцовых эколагаў абурэнне. Ідэя не адпавядала статусу помніка прыроды, які мае парк — у выніку праект закрылі.
У былых гродзенскіх ваданапорных вежах «Кася» і «Бася» з 1987 года знаходзяцца мастацкія майстэрні. Гэта адна з турыстычных адметнасцяў горада. Праўда, не абыходзіцца без праблем: у 2022 годзе мастакам раптоўна выставілі рахунак за карыстанне зямлёй — 22 тыс. рублёў за шэсць гадоў. Тады творцам давялося шукаць спонсара, каб заплаціць пазыку.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…